Ой, прывёў мяне міленькі ночкаю дахаты:
- Можа вып`еш маёй кубачак гарбаты?
- Для мяне i сусвет будзе малаваты,
Калi вып`ю тваёй кубачак гарбаты!
Прыпеў: Вох, вох, далібог! Просты дзень, ці свята -
Налівай жа мне хутчэй кубачак гарбаты!
Каб цяплом ды дабром поўнілася хата,
Піця ранiцай і ўдзень кубачак гарбаты!
У кантору зайшоў пакупнік багаты.
Пачастуем яго кубачкам гарбаты.
Нам за бульбу купец сплоцiць аж занадта,
Калі вып`е у нас кубачак гарбаты.
Прыпеў
У суседа пузень – аж не лезе ў хату.
- Зараз кіну есці сайкі, буду піць гарбату.
Хутка будзе сусед нават худаваты:
Да мачанкі ды яечні - кубачак гарбаты.
Прыпеў
У шынку стаіць стол трошкі касаваты.
Нас пытае шынкар – піва ці гарбаты?
Нешта гэты шынкар ды прыдуркаваты.
Не пашкодзіць куфлю піва кубачак гарбаты.
Прыпеў
- Вы заходзьце, сябры, да мяне у хату.
Пачастую я вас кубачкам гарбаты.
- Чаму ж нам не зайсьці, калі сярод хаты
Да патэльні бульбы з салам - кубачак гарбаты!
Прыпеў
На стале закускi шмат – скваркі ды салаты.
У гасцёў пытае жонка : - Ці варыць гарбату?
- Ды нясі ўжо, нясі самавар пузаты,
Стаў ля слоіка гарэлкі кубачак гарбаты!
Прыпеў
***
кубачак - кружечка
гарбата - чай
дахаты - домой
сусвет - вселенная
калi - когда
свята - праздник
хутчэй - скорей
ранiцай - утром
ўдзень - днём
пачастуем - угостим
занадта - слишком
хутка - скоро
нават - даже
шынок - трактир
надта - очень
нешта - что-то
шынкар - трактирщик
не пашкодзiць - не помешает
куфаль - кувшин
чаму ж - почему же
патэльня - сковорода
слоiк - банка (3 л)
гарэлка - водка, самогон, горiлка